Białoruski
Шаноўнае Спадарства,
З вялікім задавальненнем хачу запрасіць Вас у найпрыгажэйшы куток Сілезскага ваяводства – гміну Порай.
Гміна Порай знаходзіцца ў паўночнай частцы Сілезскага ваяводства, у Мышкаўскім павеце. Яна складаецца з васьмі салецтваў: Порай, Жаркі-Летніско, Ястшомб, Хоронь, Маслоньске, Кузніца Старая, Дэмбавец і Гэнжын.
Прывабнасць і непаўторнасць гміны Порай — гэта яе геаграфічныя і прыродныя перавагі. Даліна Верхняй Варты разам з Порайскім вадасховішчам, якія перасякаюць гміну з поўдня на поўнач, ствараюць своеасаблівы мікраклімат, што дапаўняе буйныя лясныя комплексы. Кожны аматар водных відаў спорту, рыбалкі, збору грыбоў, пешых і веласіпедных прагулак знойдзе тут свой рай на зямлі. Дадатковай перавагай гміны з'яўляецца зручная сістэма камунікацый, якая забяспечвае аператыўны і камфортны доступ для жыхароў Сілезскай агламерацыі, Заглэмбскага рэгіёну і Чэнстаховы. Пастаянна пашыраецца турыстычная база, спартыўна-рэкрэацыйная, а таксама і агратурыстычная прапанова гміны. Улады гміны інвесціруюць у развіццё дарожнай, спартыўнай і культурнай інфраструктуры, падтрымліваючы эканамічную дзейнасць прадпрыемстваў, што адлюстроўваецца ў дынамічным развіцці малых і сярэдніх кампаній, добра прыстасаваных да канкурэнцыі на ўнутраным і еўрапейскім рынках.
Настойліва раю вам наведаць гміну Порай – месца, упісанае ў юрайскі ландшафт, якое заахвочвае турыстаў сваім багатым краявідам і гасціннасцю жыхароў, а інвестараў – добрымі ўмовамі для інвестыцый і прыхільнасцю мясцовых уладаў.
Да сустрэчы ў гміне Порай!
Войт гміны Порай
Катажына Казьмерчак